Старонка:Drygva 1934.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- І няўжо-ж асядуць яны тут на нашу галаву? - уздыхнула бабка Наста.

Панылы быў настрой у хаце дзеда Талаша.

Разышоўшыся з Панасам, дзед Талаш павольна пасунуўся балотамі, прыслухоўваючыся да шолахаў і галасоў палескай ночы. Было трохі і вусцішна аднаму сярод цемрадзі і глухмені лесу. Сякера за поясам давала трохі смеласці. Дзед Талаш напэўна і сам не адказаў-бы сабе, каго яму болей страшна: нячыстай сілы, вера ў якую ўсё-ж такі тлелася дзесь у закарвашках дзедавай душы, звера ці ліхога чалавека ў вобразе польскіх жалнераў. Ноч, адзінота і страх хілілі дзедаву думку на зброю. Зусім іначай пачуваўся-б ён, калі-б у яго руках быў надзейны друг - добрая стрэльба. У дзеда Талаша, прызнацца, стрэльба і ёсць і схавана яна якраз у лесе, схавана разам з баявымі прыпасамі: порахам, пістонамі, шротам, кулямі, гранкулькамі і ўсімі іншымі рэчамі. Трымаць яе дома ў гэты неспакойны час было не з рукі. Прыпамінаецца дзеду Талашу, што па лясах шмат схавана зброі і зброі настаяшчай. Можа прыдзе такі час, калі яна спатрэбіцца людзям.

З гэтымі думкамі падыходзіць незаметна дзед Талаш да таго месца, дзе схаваў ён сваю стрэльбу. Але ўсё-ж такі трохі патупаў, покі натрапіў поначы на дуплістае дрэва, якому даручыў ён сваю старую прыяцелку. Выцягнуў яе дзед Талаш з дупла, агледзеў, узвёў брамку, праверыў - служыць яшчэ акуратна стары таварыш яго лясных