Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Не зводзіў вачэй з партрэта…
— Ці ж можа Ленін памерці?
Не веру,
Не веру я ў гэта…
А партрэт, які быў
задумленны,
Як раней ён —
і вока жмурыць…
Ніякай няма перамекы
Ў вялікай магутнай натуры,
Ленін…
Ленін…
Ленін…
Галосяць заводы і фабрыкі…
І вёска…
Блакітная вёска…
Таксама ў жалобных фарбах…
Ліе за слёзкаю слёзку,
Поле, лясы і курганы
Глядзяць сіратліва…
Чуецца толькі:
«Смерць паганая!»
І зноў маўкліва.
Камяніцы горада
І драўляныя хаты,
Што аб Леніне пяялі горда,
Адчуваюць вялікую страту…
Боль адчуваюць
Усе, як адзін,
Хто жыў яго думамі.
Адвітанне аддаём і мы…
Роўна на пяць хвілін
Жыццё замірае…
У магілу
Кладуць неўміручага Леніна.
Сіла пабядзіла сілу…
Гудкамі адходную граюць
таму,
Хто прынёс вызваленне…
Над магілай жалобны плакат.
Чытае пралетарыят:
«Выпаўнім заветы Леніна!»


1924