Нібы плакала лесам…
Над вёскаю —
Гром забражджаў,
Месяц хмарамі сінь занавесіў…
Закапалі слёзы дажджу.
9
Прыходзіла за весткай вестка
Пад стрэхі сялянскіх хат,
І кожнага сходу павестка
Аб Леніне ставіць даклад.
— Ці дуж?
— Ці не дужы?
— Ці ёсць на паправу надзея?
А Мікіта —
Праліў слёз лужу,
Дзень і ноч на партрэт глядзеў.
І не раз —
Зажмуранае вока
У Мікіты ўздымала дух…
Ён тады —
У задуменні глыбокім
Нібы Леніна словы слухаў.
Мікіту здавалася часта,
Што партрэт —
На сценцы гавора,
Што папера —
Словамі шастае,
Як Мікіта кажа пра гора.
І ў адзін зімовы вечар
Мікіта глядзіць Леніну ў вочы…
А за акном —
Плача вецер,
На камінку —
Шугае корч…
Вясёласць —
З вачэй нібы ўпала ўся,
Нібы дыхаць зрабілася трудна…
Мікіту —
Усю ноч не спалася —
Ноч цягнулася вельмі марудна…
— Як пабачыць цябе хачу я,