Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Возьмуць падатак
З беднага —
І возьмуць лішні…
Ломяць рукі людзі,
Галосяць і кажуць:
«Ўсявышні!»
А Мікіта прыйдзе дахаты,
Ноч усю спаць не ляжа…
На Леніна гляне і скажа:
— Каб ведаў Ленін аб гэтым!
Ну, не прыжду хіба лета,—
Ураз на машыну —
Паеду ў Маскву я да сына…
Можа, цябе там пабачу,—
Табе раскажу усё чыста.
Я — як і ты, як і сын — камуністы!..
Глядзіць на партрэт і плача…

7


Скажа хто —
На колькі часу
Свет пазбыўся калатніны…
Толькі бач:
Пажар той гасне,
Што знішчаў куткі краіны.
І ў блакітных вёсках-сёлах
Новай вольнай Беларусі
Селянін пяе вясёла:
«Не сагнуся так, як гнуўся…
І паноў зямлі абшары
Сам сажну ў свае засекі…
Не затуляць край наш хмары,
Край, што вечна быў у здзеку!»
Але сягоння
Сяляне штось не ў гуморы…
Выйшлі ў поле на загоны,
З імі каморнік…
Пастанову зрабілі учора:
«Не патрэбны межы,
Што хаваюць поле ў быллі..,
Няхай лепш разоры»…
— Нам казалі.