Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Пакляўся яму толькі верыць.
І штодня —
Ад працы хоць і занурыцца,
У пасцелі Мікіта раздзеты,
Змрокам моўчкі,
Ад сэрца любуецца
Закурэлым ад дыму партрэтам.

6


Час мінуў…
Сялянскія хаты
Слова Ленін — зрабілі святым,—
Зналі ўсе,
Ён не любіць багатых…
Ён за праўду,
За лёс беднаты.
А Мікіту нібы то смешна,
І Мікіта быў вельмі рад,
Што яму —
Ён паверыў першым,
Калі сына слаў у салдаты,
Калі ў армію
Войск чырвоных
Яго сын пайшоў без прынук,
А цяпер —
Недзе молатам звоніць…
Ёсць нявестка,
Унучка і ўнук.
І не раз
На сходзе вясковым,
Калі бедных зганялі свістам,
Мікіта смела браў слова
І гукаў:
— «Я і мой сын — камуністы…
На бедных свіст гэты…
Таварышы!
Дзе ваша сумленне?!
Багатыя свішчуць —
Ліхая прыкмета!
Таварышы!
Рабіце, як кажа Ленін!»
А часам —