Торбу закінуў на плечы…
— Пастой! засланю хіба печ,
Каб шчасце было ў падарожжы.
— Ленін, Ленін паможа! —
І Мікола схіліў калені…
Бляскам
Цудоўным
Святлела
Восені
Соннае
Ранне.
А Ленін,
Са сцяны задуменны Ленін,
Поглядам смелым
Благаславіў іх развітанне.
5
Не раз сумаваў па сыну Мікіта,
У госці чакаў штодзянька…
— У засеку больш цяпер жыта,
Бяда — няма вось сынка…
Ці хутка усёй калатніны
Пазбудзецца зайздрасны свет.
Зрабі так,
Каб пачуць хоць пра сына!..
І Мікіта глядзеў на партрэт.
Ведаў бацька,
Што сын камуністы,
Што Мікола у Леніна ўласці.
Не маліўся больш прад прачыстай,
Каб сынку ў барацьбе не прапасці.
І назаўтра —
Ну проста цуда!
Ад сына прынесена вестка:
«Тата!
На заводзе працую…
Шлем паклоны —
Я і нявестка».
Палюбіў Мікіта Леніна,
Палюбіў —
Ну проста да смерці…
І ў той дзень вясёла-вясенні