Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

4


І толькі зірнула раніца.
Мікола шынельку латае…
А Мікіта
З Леніным раіцца,
Пытае не хітра,
Як шчасце здабыць
Мужыку.
— Тата! а тата!
Вось табе сына руку:
Заветы яго —
Калі выпаўнім —
Будзе воля нам,
Будзе зямліца!
У Мікіты слёзы выплылі…
А Ленін здаволены
На Міколу глядзіцца…
І з закуранай
Сялянскай хаты,
Пад поглядам
Са сцяны партрэта,
Мікола сабраўся ў салдаты
У войска на пятае лета.
Цяпер хата не плакала
Комінам,
Не расіліся слёзы са стрэх…
Сумна бацьку…
Шкада, як нікому,
Што сынок
Гэтак мала пацешыў.
Эх, сыночку!
Пабыў толькі ночку,
Толькі ўспомніў
Памёршую маму…
Расказаў сваю мне праграму…
Як след не спачыў —
І ў дарогу…
Хоць бы тры дзянькі…
Слухае сын словы,
Сам жа ўжо гатовы…
У лапці абуў ён ногі…
Аборы з пянькі…