Перайсці да зместу

Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Ты тут… тыя забіты… далёка…
Насіць яго імя ў сэрцы…
Мікіта тварам к сценцы
Стаў на калені І шэпча:
— Ленін… Ленін…

3


«Вайна да пабеднага канца»…
А з балкона Кшэсінскай палаца,
Дзе рабочых галодная раць,
Нясуцца Леніна словы:
«Без вайны,
Без вайны змагацца!
Хто за вайну —
расстраляць!..
Гэта першая пастанова…
Ваяваць мы іначай хочам!..
Таварышы рабочыя
і сяляне!
Мы разам паўстанем!..
Пойдзем фронтам,
Фронтам адзіным!..
Не траціць ні адной гадзіны!»
Міколы іскрацца вочы,
Як толькі гляне
на балкон, на Леніна,
На фігуру гранітнага воску…
Успамінае загоны-паясы,
Дзірван, каменне,
Балоты, лясы…
Ўспамінае родную вёску,
Панскі здзек і прыгоны…
Але сягоння —
Гэта толькі сон…
Сон аб акцябрскай славе…
Бы прыйшоў да бацькі ў госці,
Пад партрэтам на лаве
спіць ён…
Але не спіцца яму чагосьці…