Перайсці да зместу

Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Фабрыка і завод
Грукоча…
А вёска,
Блакітная вёска,
Нічога не хоча…
— Што нам вызваленне?!
Загнаць бы пана ў дошку!
Зямлі і Волі!
А болей нічога!
Нічога болей!
— Без Леніна ні да парога…
Галосяць гудкі заводаў…

Спаліць!
Усё спаліць
Тысяча дзевяцьсот семнаццаты год…
«Паўстане людскі род»…

1


У вёсцы блакітнай,
Сярод васількоў-калоссяў
Жыве селянін Мікіта..,
Лес за акалоцай
Сумна галосіць…
Ад усходу да захаду сонца
Стогне Мікіта,
Мікіта галосіць,
Сіратою ў полі пакінуты…
— Сыны на вайне…
Войскамі поле здратована…
Ну, а мне?
Што рабіць мне?
Паны галаву скруціць гатовы нам…
«Вайна да пабеднага канца»…
На фронт коні і людзі…
А нам?
А нам што будзе?
Мусіць, загінем…
Шчога нам не пакінулі…
Тра-та-та-тах!..
Бух! Бух!