Гэта старонка была вычытаная
Дні хмурыя
Зменяцца яснымі?
А людзі
Ў новым паходзе —
За волю —
Рашучае скажуць:
— Даволі!
* * *
Чуцен кліч
Па шырокаму свету…
Паўстаюць
За народам народы…
Будзеш ты,
О зямля, сагрэта
Небывалым агнём
Паходу.
Маўчалі зоры…
Неба маўчала…
Ад зор і неба —
Нямы адказ…
Чырвоным шляхам,
Шляхам узорным
Пайшлі мільёны,
Пайшлі з няволі,—
Агонь адплаты
У іх не згас.
Зноў агнём
І паводкай крывавай
Забушуе прастор,
Загудзе!..
Слава!
Прароку слава!
Што ў паходзе
З нявольнымі разам
Ідзе!..
Ленін!
Ленін!
Ленін!