Гэта старонка была вычытаная
Бягуць яны… Іх ловяць вочы
Золатасонечны прамень,
Які і родзіць з цемры ночы
Вялікай будучыні дзень…
Што шаг — пабеда бліжай, бліжай…
Штандар чырвоны на плячы…
Чым крыж цягнуць — лепш спаць пад
крыжам…
Іграйце песню, трубачы!!!
1921
Было сонца
Затуманена дымам.
На людзей
Гарматы глядзелі
Смерцю дзікай…
А мільёны нявольных
Нястрымана
Ішлі паміраць
Паходам вялікім.
Было поле
Крывёй завільгочана,
Засеяна
Валавяным збожжам —
Вострым градам куляў…
О зоры!
Што вы напрарочылі?..
Калі ўзнімецца
Смерці разгулле?..
О неба!
Ці хутка загасне
Узняты
Вайной непатрэбнай
Вялікі пажар?
Ці хутка