Перайсці да зместу

Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

18


Босыя ходзяць па вуліцы.
Тыдзень не елі стравы…
— Жыць будзем — нічога!
Буржуй за вугал туліцца,
Шэпча: «Дрэнныя іх справы…
Дзякуй богу!»
Хмары, дзе заход,
Падняліся…
— Што? зноў непагода?
— Вецер! — крычыць народ.
— Вецер, уздыміся!..
Вецер адказвае: «Згода!»
Хто слабы — дзяржыся.
…Хто рэжа,
Таму не балюча.
Балюча — каго рэжуць.
— Цяжка жыць ваюючы.
Зрабілі межы…
А вецер свішча, гудзе…
Сціхнуць не хоча.
— Гэй, хто там ідзе?
Сцягам белым махае?
Рагоча?!
Вецер, плюнь яму ў вочы!
 — Пачакаю!..

19


Мы — дзеці краіны,
Дзе бура бушуе…
Мы на прадвечных руінах
Працы палац пабудуем,
Не любяць нас — босых,
Хто век быў абуты…
На нас узіраецца скоса,
Хто, як і мы, быў закуты…
І вы, хто гімны пеў гаротным,
Хто ў цемру слаў жыцця праменні,—
Ў руках трымаеце каменні
І нас пабілі бы ахвотна.