Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

«Таварышок, Мікола,
Бач, здзельшчына
Сапраўды памагае,—
Працуюць ўсе
І лепш і болей».

І звонкі смех,
І гутаркі, і песні,
Як бы не быў
І цяжкай працы дзень…
Мікола з гордасцю
У шэрагах іх цесных,
Як камандарм,
З пабеднай бойкі йдзе.

А вечарам
Ідзе нарад на заўтра…
Ну, вось цяпер
Пара і для спачынку…
Дзе скарб калгаснікаў —
Пастаўлена ўжо варта…
Мікола йдзе
Пазабаўляцца з сынам…

Чарнявы сын
Параскідае цацкі,
На рукі просіцца,
Ну, і пайшла гульня.
— Глядзі, сынок,
Расці на змену бацькі,
Лажыся спаць,
А мама палюляе.

Аб справах зноў
Заўюцца думкі роем,
А сэрца стукае
Усяму жыццю у тахт…
Вось прыклад вам
Калгасніка героя,
Ён быў і ёсць
Герой на ўсіх франтах.

1931