Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Не страшна смерць
Свабоду хто бароніць,
Будуе хто
Нязнаны новы свет.

Два разы ранен
На калчакоўскім фронце,
Чырвоны сцяг
У бойцы за Кранштат…
Заўжды наперадзе
Быў у сваёй ёй роце,—
Для рэвалюцыі
Надзейны быў салдат.
Франты прайшоў,
А сіла ўсё ж не гасне,
У бойцы класавай
Наносіць метка ўдар…
Не так даўно
Спаткаў яго ў калгасе…
Ён старшыня —
Найлепшы гаспадар.

І сакратар
Калгаснае ячэйкі,
Якому фронт
Таксама сёння сніцца,
Гаворыць мне:
«Ты не знаём яшчэ з кім,
Вось старшыня,
Таварыш наш — Сініцын».

Ружовы твар,
Шрам тонкі над брывёю,
А зірк вачэй
Наўкол маланкай скача…
Ціха сказаў:
«І тут браць трэба з боем,
Каб найхутчэй
Расправіцца з кулаччам».
Здаецца, ўсё
Наладжана не дрэнна:
Машыны, трактары,
Калгаснікі — на яць.