Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Нам не страшна мяцеліца смерці
І напевы хаўтурныя ветру…
Ўсё жыццё нам прыходзілась мераць
Агнявыя балоты і нетры.

Завіруха як свішча — мы слухаем…
Песцяць сэрца жалобныя песні…
Свет стары яна смела парухае,—
Гэта бура зімы напрадвесні.

Падарожны не згіне ў мяцеліцу,
Шлях ён знойдзе ў тумане балота…
Тут адважнаму путніку верыцца,
Што ўжо хутка міне яго слота.

Сонца гляне — асвеціць палеткі,
Згіне з сэрца бязмерная скруха…
Закрасуюць з-пад снегу чырвоныя кветкі,
Сціхне плакаць жыцця завіруха.
 
1922


Мяжою вузкаю ішоў я родным полем,
Мой хмуры твар чапалі жыта каласы,
Шапталі мне яны чароўну казку волі,
Манілі на прастор — у свет жыцця красы…
Пеу пташак стройны хор у паднябеснай высі,
А на зямлі трашчалі кавалі-стракозы…
Шмат кветак між травы вяночкамі спляліся…
І пах свой разлілі, каб быў я нецвярозы…
Хацелася мне пець… хацелася маліцца,
Хацелася за усё прынесці свету дар…
3ірнуў я ў сіню даль… аж бачу, мітусіцца
Між хвалі каласоў дзяўчыны белы твар.
Застукала у грудзях… туман спавіў мне вочы…
Хацеу я уцякаць, нібы яе не бачыў…
Яна ж — жывая здань… Жартуе і рагоча
І бліжай да мяне, падняўшы рукі, скача.
Прыгожы, гібкі стан, а вочы — нібы зоры,
А валасы — нібы травы шаўковай пук…