Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Праходзіць сум… І зноў яны нясуцца
На родны край, дзе знікнуў цень…
Ад песні іх лясы там скалыхнуцца,
Вітаць якою будуць дзень.

IV. На роднай краіне

На вузкіх загонах поля,
З высокіх гор
Струйкі пабеглі паволі
На вольны прастор.

І траўка каўром аксамітным
Краіны убрала абшар;
На небасхіле блакітным
Няма хмар.

Новай вясны
Кветкі на сенажаці…
Ужо прыляцелі яны,
Дзе зямелька-маці.

На гняздзе, раскіданым бураю,
Бусел клякоча…
Ластаўка ўецца віхураю —
Над хатаю новай клапоча.

Жаўранак звоніць
Над вольным аратым…
Цяпер яго ястраб не зловіць…
Крумкач не ўзаўецца над хатай…

Калі ж і падымецца хмара
Над роднаю, вольнаю нівай, —
Дожджык патушыць пажары,
Зробіць зямлю урадлівай…

Сцюжа зімова мінула,
Бура пакінула выць…
Вясна на наш край заглянула, —
Мы будзем жыць!
 
1922