Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А познім летнім вечарам, калі ў высі зоркі, як тыя балотныя светлячкі, пачынаюць гарэць над вёскай, хлопцы і дзяўчаты збіраюцца каля хат на лавачку, каб супачыць ад працы і пагаманіць аб птушцы-самалётцы… Згаснуць зоркі, схаваецца месячык за хмару, а моладзь не можа нагаварыцца…

Часта і цяпер у цішы ночы звонкім адгалосам разлягаюцца па балоце гукі гармоніка і складзенай самімі венцяроўцамі песні:


Грай, гармонік, грай, гармонік,
На ўсе тоны-галасы,
Хай закружацца над вёскай
Самалёта калясы.

Не люблю цябе, мой мілы,
Калі едзеш на кабыле,
Сядзь хутчэй на самалёт —
Паляту з табой ў палёт,

Сёння бачыла у сне
Прыгожага хлопчыка,
Пэўна — замуж выйсці мне
Ды за самалётчыка…


1923


I

Свінапас дражнілі, а звалі Грышка.

— Свінапас, лаві нас! Свінапас, лаві нас! — гукалі на яго дзеці-сябрукі, калі завошта-небудзь гневаліся.