абліты потам, але не пераставалі гаварыць аб усім тым, што дзеецца на свеце… Бадай што ўся вёска ад старога да малога абступіла летуноў і, не зводзячы з іх погляду, лавіла кожнае слова.
Уся грамада маўчала, толькі гучныя словы прамоўцы разляталіся па прасторы гэтага балотнага вострава…
Моладзь была захоплена словамі той нібыта дзіўнай казкі, якую апавядалі немаведама адкуль прыляцеўшыя людзі.
— І першая праца, за якую вы зараз жа павінны ўзяцца,— канчаў адзін з летуноў,— гэта пабудаваць добрую дарогу праз балота, каб вам можна было ездзіць у воласць і каб да вас была магчымасць дабрацца жывому чалавеку…
— А каб нам вось гэтую самую штуку прыдбаць,— сказаў Мікіта,— на ёй толькі страшна, а то і так хутчэй і спрытней ездзіць куды-небудзь…
Летуны ўсміхнуліся… Уся грамада залілася моцным рогатам.
— Чаму не,— казаў лятун,— можна і гэткую штуку прыдбаць… Будзе хутка час, калі будзеце і на самалёце лятаць, але пакуль што павінны пралажыць дарогу, каб хоць на конях можна было выехаць з гэтага балота ды пабачыць свет…
— А ці не грэх на гэтым самалёце ўздымацца пад нябёсы? — запытаў кароценькі, худзенькі селянін, які ўвесь час, скінуўшы шапку, стаяў збоку і лавіў слова за словам…
Грамада зноў зарагатала.
Венцяроўцы, асабліва маладыя хлопцы і дзяўчаты, былі на сёмым небе ад радасці, пачуўшы ўвесь той сказ, які апавядалі летуны…
Усе пачалі прасіць летуноў у госці, але тыя адмовіліся за недахватам часу,— трэ было яшчэ шмат абляцець месцаў, дзе таксама прыйдзецца шмат гутарыць… Летуны абяцалі ў другі раз прыехаць да венцяроўцаў і астанавіцца ў іх на больш даўжэйшы час…
Залапатала нешта ў самалёце, завярцеліся калёсы, пабеглі па прыплясканай зямлі… Замітульгалі крыллі… Самалёт пачаў уздымацца…
Венцяроўцы з крыкам віталі іх на прашчанне і беглі ў бок за самалётам…
Вышэй і вышэй уздымалася гэта дзіўная птушка і