Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пабяжыце да гэтых летуноў, можа, ім дапамагчы што-небудзь патрэбна!..

— Хто са мною? Я першы,— крычаў Хведар да хлапцоў.— Эх вы, як жа на пазіцыі, калі гэты самы самалёт зверху яшчэ бонбы кідае… А тут жа не пазіцыя… Гэта нашы летуны прыляцелі…

— Добра… нашы,— разважалі старыя,— але чаго ж прыляцелі сюды, у гэта нетра-балота… Тут, пэўна, нешта не зусім чыстае…

Першым да самалёта пайшоў Хведар, а за ім нясмела, ззаду, дыбала яшчэ некалькі смялейшых хлапцоў…

Летуны ж не рушыліся з месца, а ўвесь час махалі шапкамі і нешта крычалі…

Прайшло колькі хвілін, і самалёт быў акружан грамадою сялян, якія адважыліся рушыцца толькі пасля таго, як туды зайшлі свае хлопцы і паклікалі іх…

Як старыя, гэтак і моладзь спачатку пужліва падыходзілі да самалёта і аглядалі яго з усіх бакоў… — Вось дык штука,— казаў зухаваты хлапец Мікітка,— каб нам такую самалётку, хоць бы ў воласць зляталі, а то наўкол гэткае балота, што ні пехтурой, ні на кані не вылезеш з вёскі…

Летуны тут жа тлумачылі сялянам, як і чаму ён лятае ў паветры, якая карысць можа быць ад самалёта. Хацелі даць хлопцам кніжак і лісткоў, але зразу некалькі галасоў адказала, што ў вёсцы няма ніводнага граматнага чалавека.

Летуны паціскалі плячыма, паглядзелі адзін на другога і пачалі ўгаворваць сялян, каб зрабілі дарогу да воласці, што гэтак толькі звяры могуць жыць, а не людзі…

— Майстравалі грэблю праз шмат гадоў,— пачаў гаманіць адзін сівабароды дзед,— але кожны год рэчка змывае вясною, і зноў трэба яе ладзіць… Ну вось і плюнулі на гэту справу… Жывём адны, і мы да нікога, і да нас ніхто не прыязджае…

Летуны, пачуўшы гэткую гутарку і пазнаёміўшыся з жыхарамі вёскі, доўга не маглі ўцяміць, куды гэта яны папалі… Ні вачам, ні вушам не хацелі верыць, што ў вольнай краіне ёсць гэткія месцы, дзе ні кроплі не відаць усяго таго, чым сотні гадоў жыве культурнае чалавецтва…

Сонца бязлітасна прыпякала. Абодва летуны былі