Перайсці да зместу

Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А можа, яшчэ вернецца і сам пан Манішэўскі! — гаварылі яны.— Боязна прыступаць да падзелу… Хутчэй бы прыйшлі нашы хлопцы.

Больш за ўсіх сваіх хлапцоў чакаў Яўхім. Ён даў слова не ісці больш да паноў парабкам. Цяпер па просьбе Андрэя Драчуна жыў у яго жонкі. Памагаў засяваць ёй шнур і карміць дзяцей…

Дні беглі… Пасекі пачыналі зарастаць быллём і палыном.

Сячане чагосьці чакалі.

Нямнога прайшло часу, як пачалі хадзіць чуткі, што зноў ідуць бальшавікі.

— Эгэ, ці я не казаў, што хлопцы нашы не забавяцца?! — радаваў сябе Яўхім.

I чорны бор, скуль ваколічныя мужыкі вазілі паціху новыя хаты, зашумеў галасней, як бы прадчуваў, што дажывае апошнія дні, як бы раней уведаў, што яго высекуць…

А на Пасеках было зацішша. Толькі вецер шалёны свістаў, як бы пяяў жалобную песню па мінулым.


IV

Пасекі ажывіліся… Зусім новыя людзі насялілі іх.

Хлопцы і дзяўчаты ў белых кашулях, як мак, упрыгожылі поле.

Работа кіпіць. Разудалыя песні глушаць усю аколіцу.

— Ай ды камуна! Глядзі, як у іх усё ідзе скора і гладка: мы жыта не паспелі павазіць, а яны авёс возяць,— гаварылі сяляне суседніх вёсак.— Ці не далучыцца і нам да іх?..

А сячане проста не маглі надзівіцца з усяго таго, што тварылася на Пасеках.

Андрэй Драчун быў самым баявым заправілам усёй камуны, а Яўхім — першым працаўніком.

— А сяляне не памыкаюцца адняць у вас гэту зямлю? — пыталі ў Андрэя праязджаючыя інструктары і камісары.

— Ды што вы, гэта зямля належыць да Сячанкі па сервітуту, а сячане самі і захацелі, каб тут была камуна… Аддалі сюды сваіх малазямельных і батракоў, а