Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Базылёў умее пісаць, але ён нейкі пляменнік Шклянкі, дык ні за якія грошы не ўзяўся напісаць заявы на свайго дзядзьку… Думаў не судзіцца, але, дзякуй яму, Юрка зрабіў ласку, напісаў…

— Вось каб яго палажыў на лаўку ды дубцамі спісаў, каб дзве нядзелі сядзець не мог. Ведаў бы, як пісаць! — сярдзіта прабасіў суддзя, яю ўжо даўно меціў у старшыні і заўсёды стараўся актаваю ніжэй гаварыць за другіх суддзяў.

— Дык ты растлумач, што ўсё гэты малюнак азначае… Людзі… свіння і ўсё такое… — запытаў зноў старшыня, — што гэта такое?

— Гэта і ёсць тая самая заява, што Юрка пісаў…

— Цьфу! Свінячая морда! — гукнуў старшыня і плюнуў якраз на пісараў, але той як бы ненарокам выцер яго аб крысо світы суддзі, які сядзеў радам з ім.— Растлумач нам, у чым справа? Чуеш?! А то…

— Гэта ўсё аб свінні, што сусед Шклянка забіў, — пачаў гаварыць Гарбуз, а пра сябе думаў, што і тут усе няграматныя…

— Ну, дык як далей? Кажы, кажы!..

— Вось я і кажу, — тлумачыў ім Гарбуз, — тут аб усім напісана. Вось гэты чалавек, што з калом у руках, гэта мой сусед Мікола, а шклянка намалёвана — гэта яго прозвішча. А гэта плот… і вось тая самая дзірка, кудэю свіння лезла. Вось гэта самая свіння, што тут намалёвана, і ёсць мая Перапалосая, якую сусед і забіў у гзтай дзірцы, што вы бачыце, і вось гэтым калом, што ў руках трымае… А ўнізе, бачыце, намалёваны чалавек — гэта я сам — Апанас, а каля мяне Гарбуз намазаны — гэта мае прозвішча Гарбуз…

— Значыцца, і тут непісьменныя, — падумаў услых Гарбуз і цяжка ўздыхнуў.

Усе ўвесь час сядзелі з расчыненымі губамі, а як Гарбуз кончыў тлумачыць, разам сказалі:

— Разумеем. Вось яно што!!

— Як жа будзе? Апошнюю свінку…

— Добра, добра! — пачаў старшыня.— Мы пасля разбярэм гэту справу і адповедзь дамо… Павестку пашлем…

— Але дзіўная твая заява! — у адзін голас загаварылі.