Старонка:Bujla.Kurhannaja kvietka.djvu/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

То ня песьня...

То ня песьня мая так далёка ляціць,
Як хаўтурны той звон, гэтак шумна гудзіць, -
То ня песьня мая -
Не пяю гэтак я...
Гэта вырваўся енк з набалелай душы
І расплыўя кудысь сярод сумнай цішы,
І паплыў ён у даль,
І таіўся ў ём жаль;
Енкам ціхім паплаў
Між калосістых ніў...
То ня песьня мая -
Не пяю гэтак я.