Перайсці да зместу

Старонка:Bujla.Kurhannaja kvietka.djvu/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У бяссонную ноч.

Ляжу я бяссонна у цёплай пасьцелі,
Вачэй не змыкае мне сон, —
А думкі снуюцца, як нітка с кудзелі,
А толькі ня сьветлы, як лён.

Мне сумна. Ноч цёмна. Віхор за вакнамі
Нуду навевае шуміць;
Бярозка малая сваімі лісткамі
У шыбы ўсё сьцішна гручыць…

Мне страшна!… Мурашкі пабеглі па целі…
На яве ўсё гэта, ці ў сьне?!…
Во, цені нясуцца… лятуць, праляцелі…
Патходзяць… ідуць да мяне!!!…

Іх целы правідны, як мгла над палямі,
І ў сьлед ім дым чорны ляціць;
Зялёные вочы іх сьвецяць агнямі,
Агонь пад нагамі гарыць…

Во! зьбіліся ў кучу, бяруцца за рукі…
Во! круцяцца, ўюцца, лятуць…
Пакрыўлены твары іх з болю і мукі.
Во! песьню пачалі, пяюць:

— «Хоць цяжка у цёмных магілах нам быці,
«Хоць грудзі гніюць пад зямлёй
«Ізноў туды пойдзем, ня хочэм так жыці,
«Там лепш у магілі сырой»…

Лятуць… Праляцелі і слоў іх ня чутна,
Здалёк толькі голас зьвініць;
Лятуць у магілу, бо жыць так гаротна
Як мы — дык неварта каб жыць!…