Гэта старонка не была вычытаная
БЕЛАРУСКАЯ КНІГАРНЯ Вільня, Завальная, № 7. Вядзе агульніцкі і дробны гандаль беларускімі кніжкамі, дастаўляе кніжкі аб Беларусі у другіх мовах, прыймае да друкаваньня рукапісы.
Кніжкі беларускіе кнігарня высылае і накладной платай. Хто выпісывае накладной платай — даплачывае ешчэ 10 кап. за накладную плату і 7 кап. за заказ. Прыймаецца падпіска на газэты. Гандлярам Беларуская кнігарня дае вялікую уступку. Каталогі высылаюцца дарма. |
„БЕЛАРУСКІ КАЛЕНДАР“ Выходзіць што год русскімі літэрамі і другое выданьне польскім літарамі Цэна 15 кап., с перасылкай — 20 к. Прадаецца ва ўсіх беларускіх рэдакціях і кнігарнях.
|
Беларускае выдавецкае прыступаючы да выдавецкай працы паведамляе усіх, каму дорага справа беларускаго адраджэньня, аб тым, што таварыства ставіць сабе мэту у першы чарод выпускаць у сьвет па сіле магчымасьці такіе кнігі: Пісьмо сьвятое цэлае, Гісторыю старога і новаго закону для дзяцей у школах, Кніжку да набажэнства, Эвангелічку на сьвяты і нядзелі, Гісторыю касьцёла для школ, Граматыку беларускую, Географію, Слоўнік, Арытмэтыку, Кнігі для навучаньня у школах, Кнігі папулярные аб сельскай гаспадарцы. Выдавецтва звертаецца с просьбай да шаноўных пісьменнікоў прысылаць як можна найхутчэй свае рукапісы выжэй азначэнных кніжак
Адрэс: Вільня, Каштановая № 5, кв. 4., Беларускае Выдавецкае Таварыства. |