Старонка:Biełarus. 1914. № 52. Prydatak.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

MOBA

гаворана Кс. А. Астрамовічам 26 ліст. 1914 г. у дварэ Кухціцы Ігумен. пав. Мін. г. на паховінахъ Я. С. М. Радзівілла.

Браты мілыя!

Сьмерць ёсць карай за грэх первародны, за той пералом права Божаго прабацькоў нашых Адама і Эвы. Кожын чалавек дзеля таго ўміраць мусіць. Страшна і прыкра глядзець на старога, што дажыў веку але куды страшней і смутней відзіць сьмерць маладога, поўнаго сіл і жару жыцьцёваго, поўнаго сьветлых думак і добрых замераў у будучыне.

Такі вось абраз мы бачым сягоньня. Стаім мы пры дамавіне с целам нябошчыка Яго Сьветласьці князя Мікалая, катораму куля ўражая вырвала маладое жыцьцё, разлучыла з сямьёй, раднёй, з людзьмі, каторых нябощык любіў усей душой і сэрцам.

Як без пары сярпом падрэзаны колас паў ён у расцьвеце жыцьця, паў як вялікі багатыр-ваяка, як добры грамадзянін, як верны сын свайго краю і бацькаўщыны, як праўдзівы каталік ў абароне веры і праўды.

Нябощык Князь радзіўся 4 ління 1880 году. Вучыўся спачатку ў школах Іезуітаў, а посля ў Пазеўскім корпусе ў Петраградзе.

Як праўдзівы Князь-ваяка, патомак слаўных сваіх прэдкаў-князёў Літоўска-Беларускіх — чуў у сабе ваяўнічы дух і кроў іх, што жывой і бурнай крыніцай біла ў яго жылах; ня мог здаволіцца жыцьцём ціхім, гаспадарскім. Жаркая душа яго жадала чагось большаго, выжшэйшаго, слаўнаго, а сільная далонь яго рвалася да шаблі.

Малады князь упадабаў жыцьцё ваеннае. Калі разгарэлася вайна Англічан з Бурамі, Князь Мікола, як 16 летні юнак уступае да войска Англіцкаго і там гартуіцца ў жару бітвы, адзначаіцца нязломнай, стальной адвагай жаўнерскай. Нагараджаюць яго рангай капітана і ардэрамі.

Вярнуўшыся ў край свой, каб атпачыць і ахлынуць ад грому баёваго і скаштаваць ціхога жыцьця ў радзімай старонцэ — нядоўга цешыцца жыцьцём сямейным у хаце. Праз год неколькі посьля Бурскай вайны падымаіцца бура на ўсходзе — Вайна Расеі з Японіяй. Як нязмораны багатыр-ваяка маладыКнязь уступае ў рады войска расейскаго і бьецца з японцамі пры аброне крэпасьці Порт-Артура.


MOWA

haworana Ks. A. Asramowiczam. 26 list. 1914 h. u dware Kuchcicy Igum. pow. Min. hub. na pachawinach J. S. M. Radziwiłła.

Braty miłyja!

Śmierć jość karaj za hrech pierwarodny, za toj pierałom pawa Bożaho prabaćkoŭ naszych Adama i Ewy. Kożyn czaławiek dziela taho ŭmirać musić. Straszna i prykra hladzieć na śmierć staroha, szto daży wieku, ale kudy straszniej i smutniej widzić śmierć maładoha, poŭnaho sił i żaru żyćciowaho, poŭnaho świetłych dumak i dobrych zamieraŭ ŭ buduczynie.

Taki woś abraz my baczym siahońnia. Staim my pry damawinie s ciełam niaboszczyka Jaho Swietlaści Kniazia Mikałaja, katoramu kula ŭrażaja wyrwała maładoje żyćcio, razłuczyła z siamjoj, radnioj, z ludźmi, katorych niaboszczyk lubiŭ usiej duszoj i sercam.

Jak biez pary siarpom padrezany kołas paŭ jon ŭ razćwiecie żyćcia, paŭ jak wialiki bahatyr-wajaka, jak dobry hramadzianin, jak wierny syn swajho kraju i baćkaŭszczyny. jak praŭdziwy katalik ŭ abaronie wiery i praŭdy.

Niaboszczyk Kniaź radziŭsia 4 lipnia 1880 hodu. Wuczyŭsia spaczatku ŭ szkołach Jezuitaŭ, a pośla ŭ Pazieŭskim korpusie ŭ Pietrahradzie.

Jak praŭdziwy Kniaż-wajaka, patomak słaŭnych swaich predkaŭ — kniazioŭ Litoŭska-Biełaruskich — czuŭ u sabie wajaŭniczy duch i kroŭ ich, szto żywoj i burnaj krynicaj biła ŭ jaho żyłach; nia moh zdawolicca żyćciom cichim, haspadarskim. Żarkaja dusza jaho żadała czahoś bolszaho, wyższejszaho, słaŭnaho, a silnaja dałoń jaho rwałasia da szabli.

Małady kniaź upadabaŭ żyćcio wajennaje. Kali razharełasia wajna Anhliczan z Burami, Kniaź Mikoła jak 18 letni junak ustupaje da wojska Anhlickaho i tam hartuicca ŭ żaru bitwy, adznaczaicca niazłomnaj, stalnoj adwahaj żaŭnierskaj. Naharadżajuć jaho rangaj kapitana i arderami.

Wiarnuŭszysia ŭ kraj swoj, kab atpaczyć i achlynuć ad hromu bajowaho i skasztawać cichoha żyćcia ŭ radzimaj staronce — niadoŭha cieszycda żyćciom siamiejnym u chacie. Praz hod niekolki pośla Burskaj wajny padymaicca bura na uschodzie. — Wajna Rasiei z Japonijaj. Jak niazmorany bahatyr-wajaka małady Kniaź ustupaje ŭ rady wojskarasiejskaho i bjecca z Japoncami pry abaronie krepaści Port-Artura.