Старонка:Bahdanovic Maksim.Vianok.djvu/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цудоўны бліск пачуцьця мацярынства — той самы бліск, каторы вялікі Рафаэль стараўся адмаляваць на ліках сваіх Мадоннаў. Паўтоны ў фарбах, у гуках, у перажываньнях — вось асноўная рыса творчасьці Максіма Багдановіча.

У гэтым ён ня мае падобных сабе. Ён стаіць здалёк ад усіх другіх нашых песьняроў. Ён наскрозь індывідуальны, новы, беспадобны. Яго ролю ў беларускай паэзіі можна прыраўнаваць да ролі таго, хто ўвёў у музыку паўтоны, хто на іх збудаваў новую гармонію.

У аснову свае гармоніі Багдановіч паклаў лад мінорны: Ён іграе на бэмолях. І гэта зусім зразумела: гэта выплывае зь ягонае індывідуальнасьці. Ад маладых гадоў хворы на сухоты, ведаючы, што сьмерць безупынна стаіць у Яго за плячыма, Багдановіч не шукае ў жыцьці сьвету ані радасьці, ані асабістага шчасьця, а, наадварот, як быццам зачыняецца ў самым сабе, услухваецца ў музыку свае назвычайна інтэлігентнае, багатае, чуткае душы і пералівае гэту музыку ў абразы і словы. Згэтуль выплывае і агульны тон паэзіі Багдановіча, які мамэнтамі напамінае сум і тугу бясьсьмертных твораў Шапэна.

* * *

Мала можна знайсьці ў нашай літаратуры прыкладаў такой поўнай, як у Багдановіча, гармоніі паміж думкай ці пачуцьцём, выяўленым у вершы, і формай яго — будовай і падборам гукаў. Сустракаем гэткую гармонію толькі ў найвялікшых нашых песьняроў, дый то не заўсёды. У Багдановіча — гэта агульнае