Старонка:Bahdanovic Maksim.Vianok.djvu/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ды было позна: нядоўга тамака „палячыўся“…

За сваё кароткае жыцьцё Максім Багдановіч здалеў, аднак, выбіцца на адно з першых месц У беларускім адраджэнскім руху: як поэт, як пісьменьнік, Ён зьвярнуў на сябе ўвагу ўсіх сьвядомых беларусаў ужо першымі гваімі вершыкамі ў „Нашай Ніве“, а пасьля — зборнічкам выбраных самім аўтарам твораў пад назовам „Вянок“, выданым у Вільні ў 1913 годзе. З таго часу вершы, апавяданьні і крытычныя стацьці Максіма Багдановіча зьяўляліся ў розных беларускіх журналах і газэтах, пападалі і ў украінскую ды расейскую прэсу і захоплівалі ўсіх сваім асаблівым хараством і глыбокімі думкамі.

Паміраў Поэт адзін — сярод чужых. Але ня чуў сябе самотным—там над морам: Ён меў заўсёдную ўсладу ў створаннай Ім-жа красе. І калі памёр, ля ложка Ягонага была знойдзена кніжачка „Вянка“, а на ёй слабеючай ужо рукой Поэта было напісана-

У белым доме, дзе я ўміраю,
Над сінім морам, ля самай бухты,
Я несамотны : я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты…
[1].

* * *

Дзесяць гадоў мінула з таго дня, калі сумная вестка аб сьмерці Максіма Багдановіча разыйшлася па ўсей Беларусі. Многа перажыў-перацярпеў наш народ за гэты час бур-навальніцаў, што зьнішчылі нашу Бацькаўшчыну, Многа яркага — і добрага, а яшчэ больш благога — бачылі мы на роднай Зямлі

  1. У друкарні М. Кухты ў Вільні быў адбіты „Вянок“