Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адна я любіла,
Друга зашлюбіла.
Адна я любіла,
Сястра разлучыла.

Бадай цябе, сёстра,
Вада утапіла,
Як ты мяне, сёстра,
З мілым разлучыла.

44. ШТО ПАНІЖА ДУБА ЯЧМЕНЬ МАЛАЦІЛА

Што паніжа дуба ячмень малаціла,
Што павыша дуба саломка ляцела.
Як паўз тый дубочак рэчачка бяжыць,
Як па тэй жа рэчачкі чаўночак плывець,
Як у том чаўночку паранёк сядзіць.
Ён чэша кудзерушкі частым грабяшком,
Рэжа і кідае кудзеркі ўніз за вадой:
— Плывіце, кудзеркі, і к маёй мілай.
А там міла ваду брала, кудзеркі паймала.
Спрасіце вы яе, ці тужыць яна па мне.
— Няхай па ім тужыць зямля і вада, не я, малада!
Ён крэсаў аганёк з красных маіх губ,
Раскладываў аганёк на грудзях маіх.
— Мілая мая, няпраўда твая:
Я крэсаў аганёк з губы — з крэменя,
Раскладываў аганёк на сырой зямлі.

45. ГОЙ, У ПОЛЮ, У ПОЛЮ

Гой, у полю, у полю
Дубочак стаяў,
Гой, а пад тым дубочкам
Ячмень малоцяць.
Гой, а паверх дубочка
Саломка ляціць,