63 7. ОЙ, У ЛЕСЕ, ЛЕСЕ
- Ой, у лесе, лесе,
Там мядзведзь рыкае,
Ой, будзе табе, Манечка,
Ды свякроў ліхая.
— А я таму мядзведзю
Саладзін падкіну,
А сваю свякроўку
У пярыну ўкіну:
«Смакчы, смакчы, мядзведзю,
Хоць разарвіся.
Спі, мая свякроўка,
Хоць не прачніся».
8. А ЗА ЛЕСАМ, ЛЕСАМ, ТАМ МЯДЗВЕДЗЬ РЫКАЕ
- А за лесам, лесам, там мядзведзь рыкае,
Будзе твая, дзевачка, свякроў ліхая.
— Да няхай ліхая, я таму не дбаю,
Я таму мядзведзю саладзін падкіну,
Саладзін падкіну,
А я тую свякроў у пярыну кіну.
Няхай той мядзведзь саладзіны смокча,
А тая свякроўка ў пярыне квохча.
Яна будзе бурчаць, а я буду маўчаць,
Яна будзе гаварыць, а я буду наравіць.
9. АХ ТЫ, ЦЯЦЕРА, ТЫ ЦЯЦЕРА
- Ах ты, цяцера, ты цяцера,
Люлі, рана, ты баравая,
Казалі, ў цябе, (2)