Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЫЯВА

Благаславіце, стары дзяды,
Ой, вясну красну пагукаці,
Пагукаці,
Цёплага лета дажыдаці,
Дажыдаці.
Цёплае лета на вуліцы,
На вуліцы.
Халодна зіма ў каморачцы,
Ў каморачцы.
А зірну-гляну на вуліцу,
На вуліцу,
Ці ўсе вулачкі падмецены,
Падмецены,
Ці ўсе дзевачкі павенчаны,
Павенчаны.
Адна й вулачка не мецена,
Не мецена.
Адна дзевачка не венчана,
Не венчана.

Падай, Юрыла, ключы і замкі

Падай, Юрыла, ключы і замкі
Адамкнуці красну вясну,
Красну вясну,
Цёпла лецейка,
Цёпла лецейка,
Спела жыцейка.