Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Воран крача - сыр бяленькі,
Дзеўка плача - сын маленькі.

Воран крача, сыра з'еўшы,
Дзеўка плача, сына меўшы.

Воран крача на галіне,
Дзеўка плача на магіле.

26. Вясна, вясна на калочку

ВЫЯВА

Вясна, вясна на калочку[1],
Не напрала на сарочку.

Вясна, вясна на прыпечку,
Не напрала на світачку.

Вясна, вясна на прыпечку,
Не напрала на світачку.

Вясна, вясна да й на печы,
Не напрала да й на плечы.

  1. Першы радок кожнай страфы паўтараецца.