Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

12. Вол бушуе - вясну чуе

ВЫЯВА

Вол бушуе - вясну чуе[1],
Дзеўка плача - замуж хоча.
- Не бушуй, воле, шчэ наарэшся,
Не плач, дзеўка, нажывешся.
Прышлі к дзеўцы ўсе сваточкі.
Маці дачкі не аддавала,
Усё ж на весну укладала.
Прыйшла вясна - дзеўка ўмерла.
Пашла ж маці на магілу
К свайму зяцю землямеру.
- Зяцю, зяцю, землямеру,
Узяў дачку, не пытаўся.
Да й дзе вашы ўсе сваточкі?
- Што дубочкі - то сваточкі?
- Што бярозкі - то свахначкі,
Што ляшчынкі - то дружачкі,
А што дробен дожджык - то цымбалы,
А што буян ветрык - то скрыпачка.

13. Вол бушуе - вясну чуе

ВЫЯВА

  1. Кожны радок паўтараецца.