Гэта старонка не была вычытаная
2. Вол бушуе - вясну чуе
Выява
Вол бушуе - вясну чуе,
Воран крача - сыра хоча.
Воран крача на ярыне,
Дзеўка плача на Ўкраіне.
Воран крача - сыра хоча,
Дзеўка плача - замуж хоча.
3. Вол бушуе
Выява
Вол бушуе -
Вясну чуе[1].
Баран бляе -
Ў поле хоча.
Курка сакоча -
Нясціся хоча.
Дзеўка плача -
Замуж хоча.
Стары крэхча -
Пажыць хоча.
- ↑ Кожная страфа паўтараецца.