Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/224

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рана-рана,
У ядраное жыта.

У ядраном жыце
Там русалцы жыці,
Рана-рана,
Там русалцы жыці!

287. Павяду я русалачку да бору

Павяду я русалачку да бору,
А сама вярнуся дадому.
Правяду я русалачку і ў цёмны бор,
А сама пайду і ў таткаў двор,
Да й затаплю печ, да й напіку бліноў,
[Напяку бліноў], да й пазаву кумоў.

288. Правяду русалку

Правяду русалку
Із бору да бору,
Рана-рана,
Із бору да бору.

Із бору да бору
Ў зялёну дуброву,
Рана-рана,
Ў зялёну дуброву.

Ў зялёну дуброву
Да й вярнусь дадому,
Рана-рана,
Да й вярнусь дадому.

Я назад вярнуся
Слязмі абаллюся,
Рана-рана,
Слязмі абаллюся.