Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/215

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Прывялі куста
Да й харошыя дзеўкі.
Да выкаць, пане,
Тры барылкі гарэлкі, —
Прывялі куста
Да й маладыя дзеўкі.
А кала куста
Сачавічанька густа,
А кала пянька
Да й няма нічагенька.
А хто ж тую сачывічаньку парве,
Той сабе красную паненку вазьме.
Ой, адазваўся наш паніч малады:
— Я ж тую сачавічаньку парву,
Я сабе красную панну вазьму.

РУСАЛЬНЫЯ ПЕСНІ

275. На граной нядзелі

ВЫЯВА

На граной нядзелі
Русалкі сядзелі,
Ой, раны-раненькі,
Русалкі сядзелі.