Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/198

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэй, уля-лё! Двору шырокі, чаму не мяцён? Гэй, у-ля-лё!
Гэй, у-ля-лё! Млода Марылька двор падмятала, гэй, у-ля-лё!
Гэй, у-ля-лё! Двор падмятала і замуж пайшла, гэй, у-ля-лё!

237. Ты малодка, малодка маладая

Ты малодка, малодка маладая,
О-ох, ле-ле-лё, маладая!
Да чаго ты, малодачка, стара стала?
О-ох, ле-ле-лё, стара стала.
Ох ты, траўка-мураўка зялёная,
О-ох, ле-ле-лё, зялёная,
Да чаго ты, муравачка, пачарнела?
О-ох, ле-ле-лё, пачарнела.
Ці не гусі цябе сашчыпалі,
О-ох, ле-ле-лё, сашчыпалі.
Ці не маленькія гусяняткі?
О-ох, ле-ле-лё, гусяняткі?
Ці не дзеўкі цябе прытапталі,
О-ох, ле-ле-лё, прытапталі.
Да ўсё тымі чабатамі чырванымі,
О-ох, ле-ле-лё, чырванымі.
Ды ўсё тымі падкоўкамі сталянымі?
О-ох, ле-ле-лё, сталянымі.

238. А я, маладзенька, растапчу, растапчу

А я, маладзенька, растапчу, растапчу,
Траўку-мураўку вытапчу, вытапчу,
Каня вараненька выпушчу, выпушчу,
Кароўку-буронку выганю, выганю!
Разыграўся воран конь, воран конь,
Разбіў камень капытом, капытом,
А ў тым камні агня нет, агня нет,
Ў майго мужа праўды нет, праўды нет:
Ён сшыў Дуні башмачкі, башмачкі,
А жане сплёў кавярзні, кавярзні:
«Ты насі, жана, паглядай, паглядай,
Ды к празнікам паблюдай, паблюдай!
Ты насі, Дуня, не жалей, не жалей!»