Гэта старонка не была вычытаная
227. За рэчкаю, за быстраю
ВЫЯВА
За рэчкаю, за быстраю
Слабодка стаіць[1].
Небальшая слабодачка -
Чатыры двары.
Ой, а ў той жа слабодачке
Чатыры кумы.
Вы кумушкі-галубушкі,
Падружкі мае,
Куміцеся, любіцеся,
Любіце й мяне.
Як будзеце ў зялён сад ісці,
Гукайце й мяне,
Як будзеце красэчкі раваць,
Нарвіце і мне,
Як будзеце вяночкі віць,
Савіце і мне.
Як будзеце на Дунай пускаць,
Пусціце і мой
А ўсе вянкі паверх пайшлі,
А мой на дно паў,
- ↑ Кожная страфа паўтараецца.