Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/187

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЫЯВА

Ты не радуйся, зелен дуб!
Не к табе ідзём — к бярозе,
Не цябе заўём — бярозку.
Заўём бярозку сосенкаю -
Звянчаем Аксенку з Сенічкам.

221. Радуйся, бяроза, што дзеўкі ідуць

Радуйся, бяроза, што дзеўкі ідуць,
Дзеўкі ідуць, вяночкі заўюць.
— Бярозанька кудравая, малажавая!
Ты калі расла, калі вырасла?
— А расла па дажджу, красавалася па солнышку.
— Анісьюшка, ну Анісьюшка, ты калі расла,
Ты калі расла, калі вырасла?
— Я расла у родн[ага] бацюшкі,
Красавалася ў роднай матушкі.

222. Ну, не радуйся ты, дубняк, кленнік

Ну, не радуйся ты, дубняк, кленнік,
Што дубняк, кленнік, ель кудравая,
Ель кудравая, зелена сасна.
Толькі радуйся, бела бяроза,
Што ты белая да кудравая,
Ну кудравая, малажавая,
Што к табе ідуць красны дзевіцы,
Ну нясуць табе ўсе гасцінічкі -
Ўсё шырыначкі да платошачкі.
А за імі ідуць стары бабушкі,
Ну нясуць табе ўсё гасціначкі -
Усё яечніцы з драчонаю.
А за імі ідуць стаы старыкі,
Табе кланяюцца, бела бяроза,
Што ты белая да кудравая,
Ну кудравая, малажавая.