Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/182

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

212. Было у Юры тры дачкі

Было у Юры тры дачкі.
Не ваюй, Юры, не ваюй![1]
Першую узяў паповіч,
Другую узяў каралевіч,
Трэцюю узяў сам пановіч.
Сабраліся зяці ў госці,
Сталі яны тарасавацца,
Сталі з пановіча насміхацца:
— Ці табе не было белай румянай,
Ці табе не было тонкай высокай,
Што ты ўзяў чорную маленькую?
Стаў пановіч адказаваць:
— Бела-румяна скора змыецца,
Тонка-высока скора зломіцца,
А чорна маленька жаць будзе.

213. А што ў лесе

А што ў лесе[2]
Стучыць, гручыць? -

Святы Юры
Церам цешыць.

Што ў цераме
Крычыць, плачыць? -

Юр’ева маць
Доньку біла.

А дзе, донька,
Венчык дзела?

Венчык дзела
Пярловенькі?

— Ехаў, маці,
Князь Васілі

  1. Прыпеў «Не ваюй, Юры, не ваюй!» паўтараецца пасля кожнага радка.
  2. Першы радок кожнай страфы паўтараецца.