Гэта старонка не была вычытаная
На таку умалотам,
А ў млыну прымалотам.
Юр’я-юр’ева.
А у печы румяна,
А на стале жадана.
Юр’я-юр’ева.
187. Зарадзі, божа, жыта
Зарадзі, божа, жыта
На прышлаё лета.
Наша дзевачка мала,
Каб стоячы жала,
З стужкамі замышляла,
Служкамі вярненькімі,
Дзетачкамі маленькімі.
188. Радзі, божа, жыта
Радзі, божа, жыта
На новае лета.
Сярпочкам жата,
Жменькаю брата,
У снапке вязана,
У сцірцы складзена,
На воз кладзена,
Жарткаю ўціснена,
У гумно ўвезена.
У старану зложана,
На таку змалочана,
У печы прысушана,
У жарнах прымолана,
У дзяжы прыкіснена,
У печы прыпечана,
На стале акроена,
Дружыне прысытна.