Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юр’я, устань рана[1],
Юр’я, мыйся бела.
Юр’я, ідзі ў стайню,
Юр’я, сядлай каня,
Юр’я, едзь у поле,
Юр’я, адамкні зямлю,
Юр’я, пусці расу,
Юр’я, цяпленькую,
Юр’я, бяленькую.

164. Юр’я, устань рана

ВЫЯВА

165. Юрай, Юрай, ўставай рана

Юрай, Юрай, ўставай рана,
Бяры коні, едзь у поле.

Едзь у поле аглядаці,
Наша жыта паліваці.

Каб нам жыта радзіла
Да й у трубы пакруціла,

Каб мы жыта дачакалі
І Юрая паклікалі.

  1. Кожны радок паўтараецца.