ВЫЯВА
117. Ай, вясна мая й вясенечка
ВЫЯВА
- Ай, вясна мая й вясенечка[1],
Дзе твая дачка-паненачка?
Ай, ці ў садочку шые сарочку?
Хоць яна шые сарочку,
Хоць яна шые да й вышывае,
Чорным шоўкам абшывае
Свайму Грышачку манішачку.
- ↑ Кожны радок паўтараецца.