Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

105. Вясна, вясна, вясна красна

ВЫЯВА

106. Вясна красна, што ты вынесла

Вясна красна, што ты вынесла,
Гэй-гэй, што ты вынесла?
— Ой, я вынесла гаршчок мёду,
Гэй-гэй, гаршчок мёду.
Старым дзядам да па росасі,
Гэй-гэй, да па росасі,
А пастушкам да па кіёчку,
Гэй-гэй, да па кіёчку,
А маладзіцам да па калыбелі,
Гэй-гэй, да па калыбелі,
Старым бабам да па кудзелі,
Гэй-гэй, да па кудзелі,
А дзявочкам да па вяночку,
Гэй-гэй, да па вяночку.