Гэта старонка не была вычытаная
ВЫЯВА
72. Вясна, вясна
- Вясна, вясна,
Што вынесла?
- Сыры і масла,
Каб зіма згасла.
73. А ты вясна, ты красна
ВЫЯВА
- А ты вясна, ты красна,
Што ж ты нам прынесла?
- А прынесла, прынесла
Цёпла лета, ціхае,
Цёпла лета, ціхае
І цёплую вадзіцу,
І цёплую вадзіцу,
З зямлі травіцу,
Старым бабкам па кійку,
А пастушкам па яйку.