Гэта старонка была вычытаная
68. Вясна, вясна, вясна красна!
— Вясна, вясна, вясна красна!
Што нам прынясла,
Што нам прынясла?
— З карабкоў жыта вытрасла,
З карабкоў жыта вытрасла,
З лукошак гарошак,
З лукошак гарошак,
З лукошак гарошак,
А з драбеек канапелек,
А з драбеек канапелек,
А з драбеек канапелек.
69. Вясна красна, што прынясла?
— Вясна красна, што прынясла?
— Бясхлебіцу, бяссоліцу, адну свірэпіцу.
Дзявочкам па вяночку,
Малодачкам па чаўночку,
Пастушкам па кіёчку,
Старым бабкам па прызбачцы,
Малым дзеткам па мураўцы.
70. Вясна красна й, красна
ВЫЯВА