Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На таку ўмалотна,
У засеках спорна.

У засеках спорна,
У млыне умолна.

У млыне умолна,
Ў дзяжы падыходна.

Ў дзяжы падыходна,
У печы узросна.

У печы узросна,
На стале укройна.

45. Благаславі, божа

Благаславі, божа,
Вясну красну пеці
На ціхае лета,
На буйнае жыта.
Каб наша жыта
Ў трубы павілося,
У трубы павілося,
Набок схілілося.
На полі снапамі,
А ў гумне тарпамі,
На таку ўмалотна,
Ў арудзе прысыпна,
А ў млыне прымолна,
А ў дзяжы падходна,
А ў печы пячыста,
А на стале краіста.
Сям’і на здароўе,
Панам — безгалоўя!