Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Едзь у поле жыта глядзець.
Спаткаў яго святы Юры:
- Куды едзеш, слаўны пане?
- Еду ў поле жыта глядзець.
- Я ж тваяго жыта сам абгледзеў.
І ў корані караністае,
І ў саломцы сцяблістае,
І ў коласе ядраністае;
Пры корані анёл стаіць,
А ў саломцы не ззыблецца,
А ў каласочку не здзержыцца.
Наймай кавалі даражэнькія,
Куй сярпочкі залаценькія
Ды шлі жнейкі ў поле жаці.
Часты-густы зоры на небе,
Часцей-гусцей жнейкі ў полі.
Часты-густы зоры на небе,
Шырэй-вышэй сцягі ў полі,
Сцягі ў полі, сцірты ў гумне.
Шумяць-гудзяць цёмны хмары,
Шумней-гудней копкі ў гумне.
Што мовіла ядраное жыта,
Ядраное жыта слаўнаму пану,
Слаўнаму пану, пану гаспадару?
- Вазьмі свечку грамнічную
Ды праводзь яго да гумна свайго.
Ой, чым жа ты уславіўся:
Чы гумном сваім, чы дабром сваім?
- Ой, славен я гумном сваім,
Слаўней таго дваром сваім,
Слаўней таго дваром сваім.
Яго двары тынам тынены,
Тынам тынены ды сырым дубам,
На яго двары ў тры рады хлявы,
Яго вярэюшкі мядзяныя
І вароцечкі пазлацаныя,
Падваротнічка - рыб'я костачка.
На яго дварцы віна калодзезь,
Яго двары падмятаныя.
Падмяталі двары ясны сокалы,
З руму на рум вылятаючы,
Слаўнага пана пабуджаючы.
- Выйдзі, выйдзі ды на ганачак,
Нашы брацця заўспявалі,