Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Першы сыночак пахарнік будзе,
Другі сыночак водчынак будзе,
Трэці сыночак крэўчычак будзе.
Пахар гукне ў чыстаму полі,
Палавыя валы паганяючы,
Госпада бога успамінаючы:
- Дай жа мне, божа, хораша спахаці,
Гэтаму рошчу хораша расціці.
Водчычак гукне ў зялёнай дуброве,
Цясовыя вуллі адчыняючы,
Госпада бога успамінаючы:
- Дай жа мне, божа, матку пчаляністую,
Пчаляністую і раістую,
І раістую, і мядзістую.
Крэўчык гукне за скам'ёю,
Шаўковыя сукні рассцілаючы,
Госпада бога успамінаючы:
- Дай жа мне, божа, хораша пашыці,
А хадзяіну весела знасіці.