Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Да з сваімі і са бліжнімі,
І са бліжнімі і са дальнімі,
З пакрэўнымі да прыяцелямі.

40

Вялікадня, на святога дня,
[Вясна красна на ўвесь свет!][1]
Красныя малойцы сабіраліся,
Сабраўшыся, рахаваліся,
У слаўнага пана ды пыталіся:
- А куды ж мы пойдзем, пане пачынальнік?
- Ой, пойдзем мы дарожкаю,
Ой, дарожкаю ды шырокаю,
Ой, пойдзем мы к ціхаму Дунаю.
Ці дома, дома слаўны пане?
Няма дома, паехаў да Львова.
Ва Львове ён суды судзіць,
Суды судзіць, перасуд бярэ,
Перасуд бярэ ды дадому шле,
Ды дадому шле сваёй жане,
Ды сваім дзеткам на сукенку,
Ды сваёй жане ды на шубаньку.

41

Да хадзілі мы не дзень і не два,
Не дзень, не два, не ноч і не дзве,
Мядок саладок, віно зеляно![2]
Да шукалі ж мы слаўнага пана,
Слаўнага пана, пана гаспадара.
Яго дворня брукам брукавана,
Брукам брукавана, тынам тынавана.
Яго жана па двары ходзіць,
Па двары ходзіць і пляху віна носіць
Да і кукольнічкаў просіць:
- Да і кукольнічкі-сваявольнічкі!
Паволі хадзіце да не гаманіце
Да майго пана не будзіце!

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
  2. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага двухрадкоўя.