Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А каго ж нам абабраці,
Абабраці, начальству даці?
Абабяром пана Піліпа -
У яго на дварэ агні гараць,
Агні гараць, катлы вісяць,
Піва варыцца, сыта сыціцца,
Пірагі пякуць, у карабы кладуць,
У карабы кладуць -
Зяця ў госці ждуць.

39

А на вуліцы да на шырокай,
А на мураве да на зялёнай
Ляжыць бруссе да цясовае,
А на тым бруссі да мужы сядзяць,
Да мужы сядзяць, мужы чэсныя,
Да радзяць раду, раду добрую,
Раду добрую валачобную:
Да каго ж мы будзем абіраць войтам?
Абяром войтам слаўнага пана,
Слаўнага пана, [пана] Васіля.
Ён жа ўмеець да суды судзіць,
А суды судзіць, судовыя браць.
А суды судзіць, судовыя браць.
Самому ж пану каня варанога,
А жане ж яго жоўтыя лісы,
На дзяцей яго чорныя бабры,
Чорныя бабры, што б раслі дабры,
Птом таго, слаўны пане,
Да ўжо ж вам песня спета.

Дзякуюць, атрымаўшы дары':
А спасіба слаўнаму пану,
Слаўнаму пану, [пану] Васілю
За яго хлябы сітовыя,
За яго страўкі за сахарныя,
За яго слоўцы за пакорныя.
А патом таго да дзецям яго,
А патом таго да і ўсёй сям'і.
Да жыві здароў да і будзь багат,
Да не сам сабой, да й з сваім дваром,
Да з сваімі любадзеткамі,